Крычаў
Горад Крычаў знаходзіцца на ўсходзе Беларусі ў Магілёўскай вобласці на берагах ракі Сож. Першае пісьмовае згадванне аб Крычаве адносіцца да 1136 года, калі паселішча пад назвай Крэчут згадваецца ў ліку гарадоў, якія плацілі даніну смаленскаму князю Расціславу. У 1359 годзе горад уваходзіць у склад Вялікага княства Літоўскага. У горадзе працуюць найбуйнейшы вытворца будаўнічых матэрыялаў ААТ Крычаўцэментнашыфер, гуматэхнічны завод філіял ААТ "Белшына", Крычаўскі завод жалезабетонных вырабаў. Насельніцтва горада складае каля 25000 чалавек.


