Клічаў
Клічаў - невялікі горад на ўсходзе Беларусі ў Магілёўскай вобласці на рацэ Ольса. Першае пісьмовае згадванне аб Клічаве датавана 1592 годам. У горадзе працуюць некалькі прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай, лесанарыхтоўчай і харчовай прамысловасці. Дзейнічаюць аграрна-тэхнічны каледж, 2 сярэднія школы, КПК, школа мастацтваў і спартыўная школа, Дом культуры, 2 бібліятэкі, краязнаўчы музей. насельніцтва Клічава складае каля 7 тысяч чалавек.


