Хойнікі
Хойнікі-горад на поўдні Рэспублікі Беларусь у Гомельскай вобласці. У Хойніках размешчана адміністрацыя Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, створанага пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У горадзе працуюць чатыры дзіцячыя садкі, чатыры школы, у тым ліку гімназія, Хойніцкі дзяржаўны каледж, дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці, цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, сацыяльна-педагагічны цэнтр. Хойніцкі краязнаўчы музей прадстаўляе экспазіцыі: Гісторыя сядзібы; Прырода роднага краю; Гісторыя і этнаграфія; Вялікая Айчынная вайна; Аб генацыдзе беларускага народа; Сучасная гісторыя раёна; Экспазіцыя “Трагедыя Чарнобыля”. У Хойніках пражывае каля 13 тысяч жыхароў.


