Івянец
Івянец - невялікі горад размешчаны ў узгорыстай і лясістай мясцовасці на рацэ Волма недалёка ад Валожына. Вядомы з XIV стагоддзя як паселішча Вялікага князя Літоўскага Вітаўта, пазней належаў князю Андрэю Уладзіміравічу, унуку князя Вялікага князя Альгерда, у XVІ і XVІІІІ стагоддзі Салагубам, а з 1808 да 1884 — Плявака. У Івянцы знаходзяцца вядомыя прадпрыемствы Завод мастацкай керамікі, Кандытарская фабрыка "Слодыч", Івянецкае лясніцтва. Насельніцтва горада налічвае каля 5 тысяч чалавек.


