Докшыцы
Горад у Віцебскай вобласці, на поўначы Беларусі. Размешчаны за 200 км ад Віцебска, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Параф'янава на лініі Маладзечна — Полацк, аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Вілейкай, Глыбокім, Лепелем, Бягомлем. У 1 км на захад ад горада знаходзіцца выток ракі Бярэзіна. Насельніцтва - 6954 чалавек (на 1 студзеня 2018 года)[3]. Першыя звесткі пра горад знойдзены ў грамаце вялікага князя Вітаўта (1407 г.), дзе згадваюцца сяляне-даннікі «doxyczahe». Даннікі з Докшыц перадаваліся віленскаму ваяводу Войцеху Манівіду.


