Давід Гарадок
Размешчаны на рацэ Гарынь у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Давід Гарадком стаў называцца ў XVII стагоддзі і больш за дзвесце гадоў належаў магнатам Радзівілам. Заснавальнікам горада лічыцца ўладзімір-валынскі князь Давыд Ігаравіч, якому пасля з'езда князёў у Вітачаве належала таксама і Пагарынне, менавіта ў гонар яго горад і атрымаў сваё імя. Насельніцтва 5917 чалавек налічвала ў 2020 годзе.


