Быхаў
Горад на правым беразе Дняпра, раённы цэнтр Магілёўскай вобласці. Тут знаходзілася адна з лепшых людвісарэнаў XVI—XVIII стагоддзяў, дзе майстры самай высокай кваліфікацыі выраблялі гарматы, ядры, кулі і многае іншае, без чаго ў сярэднія вякі ў Еўропе жыць было проста нельга. Пры ліцейнай гарматнай майстэрні знаходзілася і знакамітая быхаўская зброевая школа. У XVII-XVIII стст. у горадзе было толькі два манументальныя каменныя збудаванні: замак феадала і сінагога, усе астатнія пабудовы былі драўлянымі. Ва ўмовах аблог і пажараў яны знішчаліся. Захаваліся са значнымі стратамі, толькі замак і сінагога. У 2020 годзе ў Быхаве пражывала 17 100 жыхароў.


