Бабруйск
Горад абласнога падпарадкавання, адміністрацыйны цэнтр Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Назва горада паходзіць ад назвы рэчкі Бабруйкі, якая ўпадае ў Бярэзіну. Мяркуецца, што ў ХІІ—ХІІІ стагоддзях Бабруйск адносіўся да Мінскага княства. Упершыню Бабруйск згадваецца ў грамаце вялікага князя літоўскага Ягайлы, якая адрасавана яго брату Скіргайлу і датуецца 28 красавіка 1387 года. На 1 студзеня 2021 года ў Бабруйску налічвалася 211 389 жыхароў.


