Агляд
Гасцінічны комплекс "Гарызонт" размешчаны ў самым цэнтры горада Баранавічы. Кругласутачная служба прыёму і размяшчэння зробіць знаходжанне любога госця - ад рэспектабельнага бізнэсмэна да непатрабавальнага турыста - прыемным і спакойным. Нумары гасцініцы аснашчаны сучаснай камфартабельнай мэбляй, абсталяваны сістэмай кабельнага тэлебачання, халадзільнікамі, тэлефоннай сувяззю, бесправадным інтэрнетам Wi-Fi. Да паслуг нашых гасцей рэстаран, канферэнц-зала, турыстычнае агенцтва, кругласутачная служба прыёму і размяшчэння, free Wi-Fi, начны рэстаран-клуб, спорт-бар, зала гульнявых аўтаматаў, ахаваная аўтастаянка, прадастаўленне праса і прасавальнай дошкі, паслугі пральні, паднос багажу, захоўванне каштоўнасцяў і дакументаў, браніраванне месцаў у рэстаране і бары. У службе прыёму можна заказаць таксі, атрымаць даведачную інфармацыю аб горадзе Баранавічы, а таксама ўдакладніць расклад цягнікоў і аўтобусаў. Адміністрацыя гарантуе сваім гасцям прыемнае знаходжанне ў гатэлі, а таксама заўсёды гатова выслухаць Вашы заўвагі і прапановы.